Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гараж, ✂, м.

Памяшканне для стаянкі і рамонту аўтатранспарту.

|| прым. гаражны, ✂.

гарант, ✂, м. (кніжн.).

Фізічная або юрыдычная асоба, а таксама дзяржава, якая дае гарантыю за каго-, што-н.

гарантаваць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) гарантыю ў чым-н.

  • Г. добрую якасць вырабаў.
  • Г. права на працу.
  • Г. ад усякіх нечаканасцей.

гарантыя, ✂, ж.

Парука, запэўненне ў чым-н.

  • Тэлевізар з гарантыяй.
  • Г. у добрай якасці.

|| прым. гарантыйны, ✂.

  • Гарантыйная майстэрня.

гарапашнік, ✂, н. (разм.).

Бедны, гаротны чалавек.

|| ж. гарапашніца, ✂.

|| прым. гарапашніцкі, ✂.

гарапашны, ✂ (разм.).

Бедны, гаротны.

  • Гарапашная доля.

гараскоп, ✂, м.

У астралогіі: табліца размяшчэння зорак, якая служыць для містычнага прадказання чыйго-н. лёсу.

|| прым. гараскапічны, ✂.

гарача...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да моцнага награвання, да жару (у 2 знач.), напр. гарачатрываласць, гарачатрывалы, гарачаўстойлівы.

гарачатрывалы, ✂, (спец.).

Які захоўвае свае якасці пры высокай тэмпературы.

  • Гарачатрывалае шкло.

|| ж. гарачатрываласць, ✂.

гарачка, ✂, ж. (разм.).

  1. Ліхаманка.

    • Белая г.
  2. Моцнае ўзбуджэнне, азарт, спешка ў якой-н. рабоце (перан.).

    • Біржавая г.

|| прым. гарачкавы, ✂.