Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

індустрыялізаваць, ; зак. і незак.

Перавесці (пераводзіць) на машынную, індустрыяльную тэхніку; укараніць (-няць) такую тэхніку.

  • І. сельскую гаспадарку.

|| наз. індустрыялізацыя, .

індустрыяльны, .

  1. гл. індустрыя.

  2. Тое, што і прамысловы.

    • Індустрыяльная дзяржава.

індывід, , м.

Тое, што і індывідуум.

індывідуалізаваць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1 знач.), не падобным на іншых; устанавіць (устанаўліваць) што-н. дастасавальна да кожнага асобнага выпадку, асобы.

  • І. заняткі з вучнямі.

|| наз. індывідуалізацыя, .

індывідуалізм, , м.

  1. Маральны прынцып, які ставіць інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.

  2. Імкненне да яркага праяўлення сваёй асобы незалежна ад калектыву, а таксама паводзіны, у якіх праяўляецца гэта імкненне.

|| прым. індывідуалістычны, .

індывідуаліст, , м.

Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у поглядах, паводзінах.

|| ж. індывідуалістка, .

|| прым. індывідуалісцкі, .

індывідуальнасць, , ж.

  1. Асаблівасці характару і псіхалагічнага складу, якія адрозніваюць адзін індывідуум ад другога.

  2. Асоба, індывідуум.

індывідуальны, .

  1. Уласцівы канкрэтнаму індывідууму, асабісты.

    • Індывідуальныя рысы характару.
  2. Які ажыццяўляецца асобнымі людзьмі, не калектыўны.

    • Індывідуальная працоўная дзейнасць.
    • Індывідуальная гаспадарка.
  3. Асаблівы для кожнага індывідуума.

    • І. падыход.
  4. Асобны, адзінкавы.

    • І. выпадак.

індывідуум, , м.

Чалавек як канкрэтная асоба, а таксама наогул асобны жывы арганізм, асобіна.

індыга, нескл., н.

  1. Цёмна-сіняе фарбавальнае рэчыва, якое атрымліваецца з соку некаторых трапічных (індыганосных) раслін або сінтэтычна.

  2. Цёмна-сіні.

    • Колер і.

|| прым. індыгавы, .

  • І. колер.