Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таптун, , м. (разм.).

Той, хто топчацца без справы, марудна робіць што-н.

|| ж. таптуха, .

таптуха, , ж.

  1. гл. таптун.

  2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі (абл.).

тапчак, , м.

Род коннага прывода.

тапчан, , м.

Шырокая лаўка, звычайна са спінкай, для сядзення або для спання.

  • Спаць на тапчане.

|| памянш. тапчанок, .

тапырыцца, ; незак.

  1. Падымацца ўверх, тарчма (пра валасы, шэрсць і пад.).

  2. перан. Быць незадаволеным чым-н.; упарціцца.

|| зак. устапырыцца, .

тапырыць, ; незак.

Паднімаць, ставіць тарчма, натапырваць (валасы, шэрсць, вушы і пад.).

|| зак. устапырыць, .

тара, , ж.

Упакоўка, у якой захоўваюцца або перавозяцца тавары, грузы (мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.).

  • Шкляная т.

|| прым. тарны, .

  • Т. цэх.

тарабаніць, ; незак. (разм.).

  1. Несці што-н. цяжкае, вялікае, грувасткае.

  2. Моцна стукаць, грукаць, утвараючы шум.

    • Т. у дзверы.

тарабарскі, .

  1. Тайнапісны, крыптаграфічны (разм.).

    • Тарабарскае пісьмо.
  2. перан. Бяссэнсавы, незразумелы (разм.).

    • Тарабарская мова.

тарабаршчына, , ж. (разм.).

Што-н. бяссэнсавае і незразумелае (пра мову, гаворку).