Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малескін, ✂, м.

Шчыльная баваўняная тканіна для рабочай, спартыўная вопраткі.

|| прым. малескінавы, ✂.

  • М. халат.

малеча, ✂, ж. (разм.).

  1. зб. Дробныя істоты; драбяза.

  2. Маленькае дзіця, дзіцяня.

    • Не спіць м.

малёк, ✂, м.

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры.

  • Налавіць малькоў.

малібдэн, ✂, м.

Хімічны элемент — серабрыста-белы цвёрды метал.

|| прым. малібдэнавы, ✂.

маліна​1, ✂, ж.

  1. Паўхмызняковая расліна сямейства ружакветных з салодкімі чырвонымі ягадамі, а таксама самі яе ягады.

    • Лясная м.
    • Садовая м.
    • Не быць каліне малінаю (прыказка).
  2. Адна ягада маліны.

  3. Адвар і варэнне з ягад гэтай расліны.

    • Выпіць маліны.

◊

  • Не жыццё, а маліна (разм.) — аб вельмі добрым, прывольным жыцці.

|| прым. малінавы, ✂.

  • Малінавае варэнне.
  • М. колер.

маліна​2, ✂, ж. (разм.).

Зладзейская кватэра, прытон.

малінава-...

Першая частка складаных слоў са знач. малінавы, густа чырвоны з фіялетавым адценнем; з малінавым адценнем, напр. малінава-ружовы, малінава-чырвоны.

малінавы, ✂:

  • малінавы звон — вельмі прыемны, мяккі па сваім тэмбры звон (пра гукі званоў).

малінаўка​1, ✂, ж.

Невялікая пералётная пеўчая птушка сямейства драздовых.

малінаўка​2, ✂, ж.

Гатунак летняй яблыні, а таксама яе буйныя ружаватыя кісла-салодкія плады.