маліна1, , ж.

  1. Паўхмызняковая расліна сямейства ружакветных з салодкімі чырвонымі ягадамі, а таксама самі яе ягады.

    • Лясная м.
    • Садовая м.
    • Не быць каліне малінаю (прыказка).
  2. Адна ягада маліны.

  3. Адвар і варэнне з ягад гэтай расліны.

    • Выпіць маліны.

  • Не жыццё, а маліна (разм.) — аб вельмі добрым, прывольным жыцці.

|| прым. малінавы, .

  • Малінавае варэнне.
  • М. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)