Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

латыніст, ✂, м.

Спецыяліст па лацінскай мове, філалогіі.

латынь, ✂, ж.

Лацінская мова.

○

  • Вульгарная латынь — народная латынь, лацінскае прастамоўе, у адрозненне ад літаратурнай класічнай латыні.

латыфундыст, ✂, м.

Уладальнік латыфундыі.

латыфундыя, ✂, ж.

Буйное прыватнае зямельнае ўладанне.

латышы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Латвіі.

|| ж. латышка, ✂.

|| прым. латышскі, ✂.

лаўка​1, ✂, ж.

  1. Прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе дошкі на ножках.

  2. Невялікая лава ў памяшканні.

    • Ляжаць пад лаўкай.
  3. Прыстасаванне ў вагоне для сядзення або ляжання пасажыраў.

    • На ніжняй лаўцы.
  4. Школьная парта (разм.).

    • Сядзець на апошняй лаўцы.

|| памянш. лавачка, ✂.

|| прым. лавачны, ✂.

лаўка​2, ✂, ж. (разм.).

Невялікі гандлёвы магазін.

  • Схадзіць у лаўку.

|| прым. лавачны, ✂.

лаўкач, ✂, м. (разм.).

Пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы; спрытнюга.

|| ж. лаўкачка, ✂.

лаўр, ✂, м.

  1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, пахучае лісце якога ўжываецца як прыправа.

  2. Драўніна гэтай расліны.

  3. мн. Вянок з лісця гэтага дрэва як сімвал перамогі, узнагароды.

    • Чужыя лаўры не даюць яму спакою (перан. аб зайздрасці да чыйго-н. поспеху).
    • Пажынаць лаўры (перан. атрымліваць прызнанне сваіх дасягненняў).
    • Спачыць на лаўрах (перан. задаволіцца дасягнутым).

|| прым. лаўровы, ✂.

  • Л. пах.
  • Сямейства лаўровых (наз.).
  • Л. вянок.

лаўра, ✂, ж.

Назва вялікіх праваслаўных мужчынскіх манастыроў.

  • Кіева-Пячэрская л.