Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бант, , м.

Стужка, завязаная ў выглядзе вузла і дзвюх або некалькіх свабодна выпушчаных петляў.

  • Б. у косах.

|| памянш. банцік, .

ба́нька, , ж.

Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся.

  • Б. ад касы.

ба́нькі, , ж.

Набор невялікіх шклянак, які ўжываецца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры.

  • Паставіць б.

бапты́ст, , м.

Паслядоўнік хрысціянскай секты, які прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы царквы.

|| ж. баптыстка, .

|| прым. баптысцкі, .

  • Баптысцкая секта.

бар1, , м.

  1. Невялікі рэстаран, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі, а таксама гэтая стойка.

  2. Невялікая шафка для він або аддзяленне для він у шафе ці серванце.

бар2, , м. (спец.).

Адзінка вымярэння атмасфернага ціску.

бараба́н, , м.

  1. Ударны мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай.

    • Біць у б.
  2. У розных машынах і механізмах — рухомая частка, якая мае форму цыліндра.

    • Падаваць снапы ў б.
  3. Цыліндрычная частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).

|| прым. барабанны, .

  • Барабанная перапонка — перапонка, якая аддзяляе знешні слыхавы праход ад сярэдняга вуха.

бараба́ніць, ; незак.

  1. Біць у барабан (у 1 знач.).

  2. Часта і дробна стукаць па чым-н. (разм.).

    • Дождж барабаніць.
  3. перан., што і без дапаўнення.

    • Гучна, без майстэрства іграць на якім-н. інструменце.

бараба́ншчык, , м.

Той, хто адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант, які іграе на барабане.

  • Юны б.

|| ж. барабаншчыца, .

|| прым. барабаншчыцкі, .

бараві́к, , м.

Высокакаштоўны ядомы грыб з светлай цёмна-карычневай шапкай і белай тоўстай ножкай; белы грыб.

  • Кошык баравікоў.
  • Заечы б. (атрутны грыб).

|| прым. баравіковы, .