Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

куль​1, ✂, м.

Тоўсты сноп адборнай саломы, якая звычайна ідзе на стрэхі.

|| прым. кулявы, ✂.

  • Кулявая салома.

куль​2, ✂, м.

Задняя частка рыбалоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, куды трапляе рыба пры лоўлі.

|| прым. кульковы, ✂.

кульба, ✂ і кульбака, ✂, ж.

Палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе.

кульгавець, ✂; незак.

Станавіцца кульгавым.

кульгавы, ✂.

  1. З карацейшай ці балючай нагой.

    • К. дзед.
  2. Са зламанай або карацейшай, чым другія, ножкай (пра рэчы; разм.).

    • Кульгавая табурэтка.
  3. Больш кароткі, чым другі, другія (пра нагу, пра ножку чаго-н.; разм.).

    • Кульгавая нага.

|| наз. кульгавасць, ✂.

кульгаць, ✂; незак.

  1. Хадзіць, чыкільгаючы, нясмела ступаючы на карацейшую ці балючую нагу.

  2. перан. Мець недахопы, быць у нездавальняючым стане (разм.).

    • У яго арфаграфія кульгае.

◊

  • Кульгаць на абедзве нагі (разм. неадабр.) — мець многа прабелаў (пра чые-н. веды, пра якую-н. справу, работу).

|| наз. кульганне, ✂.

кульмінацыя, ✂, ж.

  1. Праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян (спец.).

  2. Пункт найвышэйшага ўздыму, напружання ў развіцці чаго-н. (кніжн.).

    • К. падзей.

|| прым. кульмінацыйны, ✂.

  • К. момант.

кульнуць, ✂; зак.

  1. гл. куляць.

  2. Выпіць (разм.).

    • Ён любіў к. чарачку.

культ, ✂, м.

  1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым абрады.

    • К. бога Сонца ў язычнікаў.
    • Служыцелі культу (духавенства).
  2. перан., каго-чаго. Сляпое пакланенне каму-, чаму-н., абогатварэнне каго-, чаго-н. (кніжн.).

    • К. асобы.

|| прым. культавы, ✂.

культ...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: культурна-асветны, звязаны з абслугоўваннем культурных патрэбнасцей, напр. культтавары, культгандаль, культработнік.