Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

куклукскланавец, , м.

Член ку-клукс-клана, лінчавальнік.

|| ж. куклукскланаўка, .

куколь, , м.

Травяністая расліна сямейства гваздзіковых — пустазелле з цёмна-ружовымі кветкамі і ядавітым насеннем.

кукса, , ж.

Частка канечнасці, якая засталася пасля ампутацыі або калецтва.

кукуруза, , ж.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі, а таксама зерне гэтай расліны.

|| прым. кукурузны, .

кулак1, , м.

  1. Кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі.

  2. перан. Сканцэнтраваныя ў адным месцы ваенныя ўзброеныя сілы для рашаючага ўдару.

    • Сабраць полк у к.

|| памянш. кулачок, .

|| прым. кулачны, .

  • К. бой.
  • Кулачнае права (перан. панаванне насілля, грубай сілы).

кулак2, , н.

Багаты селянін-уласнік, які эксплуатаваў батракоў, беднякоў.

|| ж. кулачка, .

|| зб. кулацтва, і кулаччо, .

|| прым. кулацкі, .

куламеса, , ж. (разм.).

  1. Гразь, змешаная са снегам, вязкая маса чаго-н.

  2. перан. Бязладдзе, неразбярыха.

кулан, , м.

Дзікая жывёліна, роднасная аслу.

кулачкі:

  • ісці на кулачкі — удзельнічаць у кулачным баі.

кулеш, , м.

Густая мучная або крупяная каша з салам.