Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыжаваны, .

  1. Размешчаны крыж-накрыж.

    • Крыжаваная рыфма (цераз радок).
  2. перан. Які вядзецца адразу з некалькіх бакоў і сыходзіцца ў адным месцы.

    • К. агонь.

крыжавацца, ; незак.

Размяшчацца крыж-накрыж; перасякацца.

|| зак. скрыжавацца, .

  • Лініі скрыжаваліся.

крыжавік, , м.

Павук з крыжападобным рысункам са светлых плямаў на спіне.

крыжавіна, , ж.

  1. Два брусы, дзве планкі, змацаваныя ў выглядзе крыжа.

  2. Прыстасаванне на месцы перасячэння рэйкавых пуцей для пераводу цягніка на другі пуць (спец.).

крыжавы, .

  1. Скрыжаваны, перакрыжаваны.

    • Крыжавыя дарогі.
  2. Які мае адносіны да крыжа (у 5 знач.; спец.).

    • Крыжавая косць.

крыжадзюб, , м.

Невялікая лясная птушка з перакрыжаванымі канцамі дзюбы.

|| прым. крыжадзюбавы, .

крыжак, , м. (разм.).

Тое, што і крыжаносец.

крыжакветныя, .

Сямейства двухдольных раслін, кветка якіх складаецца з чатырох пялёсткаў, размешчаных крыж-накрыж (напр., капуста, бручка).

крыжанка, , ж.

Дзікая качка.

|| прым. крыжанкавы, .

крыжаносец, , м.

Удзельнік крыжовага паходу.