Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гандаль, , м.

Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў.

  • Дзяржаўны г.
  • Кааператыўны г.
  • Г. таварамі першай неабходнасці.

гандальер, , м.

Вясляр на гандоле (у 1 знач.).

гандбаліст, , м.

Спартсмен, які гуляе ў гандбол.

|| ж. гандбалістка, .

гандбол, , м.

Спартыўная камандная гульня, у якой гульцы імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка; ручны мяч.

|| прым. гандбольны, .

гандлёвы, .

  1. Які мае адносіны да арганізацыі і вядзення гандлю.

    • Гандлёвая сістэма.
    • Г. флот.
  2. Які вядзе гандаль.

    • Гандлёвыя арганізацыі.
  3. Які з’яўляецца прадметам гандлю.

    • Г. лес.

гандляваць, ; незак.

  1. кім-чым, з кім-чым і без дапаўнення.

    • Весці гандаль.
    • Г. таварамі шырокага ўжытку.
    • Г. з замежнымі краінамі.
  2. перан., кім-чым. Рабіць што-н. прадметам гандлю дзеля матэрыяльнай выгады.

    • Г. сваім сумленнем.
  3. Займацца гандлем як прафесіяй.

    • У магазіне гандлюе.
    • Вучыцца г.
  4. Пра гандлёвае прадпрыемства: прадаваць, адпускаць тавар.

    • Магазін гандлюе да 22 гадзін.
  5. Перапрадаваць з мэтай нажывы; перакупляць.

|| наз. гандляванне, .

гандляр, , м.

  1. Чалавек, які займаецца прыватным гандлем, купец.

    • Гандляры пушнінай.
  2. Чалавек, які займаецца дробным рыначным або вулічным гандлем.

    • Г. з латка.
  3. Чалавек, які вышэй за ўсё ставіць уласную выгаду, карысць, асабісты інтарэс (пагард.).

    • Ён хабарнік і г.

|| ж. гандлярка, .

|| прым. гандлярскі, .

гандлярства, , н. (разм.).

  1. Занятак гандляра; гандаль.

  2. Характар дзеянняў, паводзіны гандляра; імкненне да нажывы, да асабістай выгады.

гандола, , ж.

  1. Венецыянская лодка з навесам або каютай для пасажыраў.

  2. Карзіна для пасажыраў паветранага шара, а таксама памяшканне для людзей у аэрастаце або дырыжаблі.

  3. Таварны вагон без даху з люкамі ў падлозе для высыпання грузу.

|| прым. гандольны, .

ганебны, .

Варты асуджэння, ганьбавання.

  • Г. ўчынак.

|| наз. ганебнасць, .