Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

банк​3, ✂, м.

Буйная крэдытная ўстанова.

  • Нацыянальны б. Беларусі.

|| прым. банкаўскі, ✂ і банкавы, ✂.

  • Банкаўскі служачы.
  • Банкавы перавод.

ба́нка​1

У выразе: лейдэнская банка — фізічны прыбор для кандэнсацыі электрычнасці.

ба́нка​2, ✂, ж. (спец.).

Падводная водмель.

ба́нка​3, ✂, ж. (спец.).

Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.

банке́т, ✂, м.

Урачысты абед ці вячэра.

  • Б. у гонар 50-годдзя інстытута.

|| прым. банкетны, ✂.

  • Банкетная зала.

банке́тка, ✂, ж.

Тып нізкай табурэткі з мяккім сядзеннем.

банкі́р, ✂, м.

Уладальнік або буйны акцыянер банка.

|| прым. банкірскі, ✂.

банкно́ты, ✂, м.

Беспрацэнтны крэдытны білет, які выпускаецца банкам і замяняе ў абароце грошы.

|| прым. банкнотны, ✂.

  • Банкнотнае абарачэнне.

банкру́т, ✂, м.

  1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.

  2. перан. Той, хто пацярпеў поўную няўдачу, крах у ажыццяўленні чаго-н.

    • Маральны б.

|| прым. банкруцкі, ✂.

банкру́цтва, ✂, н.

  1. Неплацежаздольнасць у выніку разарэння даўжніка.

    • Б. фірмы.
  2. перан. Крушэнне, поўная няўдача ў ажыццяўленні чаго-н.

    • Поўнае б.