Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крэсла, , н.

  1. Шырокі прадмет мэблі для сядзення са спінкай і падлакотнікамі.

    • Мяккае к.
    • К.-ложак (якое раскладаецца і выкарыстоўваецца ў якасці ложка).
  2. Прадмет мэблі для сядзення са спінкай, але без падлакотнікаў.

    • Драўлянае к.
    • Расставіць крэслы ў зале.
  3. (звычайна з азначэннем), перан. Месца работы, пасада (разм.).

    • Заняць міністэрскае к.
  4. Устаўка ў штанах у выглядзе кліноў (разм.).

|| памянш. крэсельца, .

|| прым. крэсельны, .

крэсліць, ; незак.

  1. Выкрэсліваць, перакрэсліваць напісанае.

    • К. рукапіс.
  2. Праводзіць па чым-н. рысы, пакідаючы сляды ў выглядзе ліній.

    • К. па сцяне мелам.

|| наз. крэсленне, .

крэсці, , н. (разм.).

Тое, што і трэфы.

крэцін, , м.

  1. Хворы на крэцінізм (у 1 знач.).

  2. Разумова абмежаваны, тупы чалавек лаянк.).

|| ж. крэцінка, .

|| прым. крэцінскі, .

крэцінізм, , м.

  1. Від эндакрыннага захворвання — адставанне, затрымка фізічнага і псіхічнага развіцця, абумоўленыя парушэннем функцый шчытападобнай залозы.

  2. перан. Тупасць, разумовая абмежаванасць.

|| прым. крэцінічны, .

крэчат, , м.

Драпежная птушка сямейства сакаліных.

|| прым. крэчатавы, і крэчатаў, .

крэшчэнда, прысл.

У музыцы: мацней, з паступовым нарастаннем сілы гучання.

ксенафобія, , ж. (спец.).

  1. Хваравіты, навязлівы страх перад незнаёмымі асобамі.

  2. Нянавісць, нецярпімасць да чаго-н. чужога, незнаёмага, замежнага.

ксенон, , м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў моцных асвятляльных прыборах.

|| прым. ксенонавы, .

  • Ксенонавая трубка.

ксераграфія, , ж. (спец.).

Адзін са спосабаў электраграфавання — атрыманне копій розных адлюстраванняў (дакументаў, тэкстаў).

|| прым. ксераграфічны, .