Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гамбургер, ✂, м.

Бутэрброд з вялікай мясной катлетай, а таксама сама такая катлета.

гамеапат, ✂, м.

Урач, спецыяліст па гамеапатыі.

гамеапатыя, ✂, ж.

Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека прыметы гэтай хваробы.

|| прым. гамеапатычны, ✂.

  • Гамеапатычная доза (вельмі малая).

гамерычны:

  • гамерычны смех (рогат) — нястрымны, незвычайнай сілы смех [ад апісання смеху багоў у паэме Гамера «Іліяда»].

гамзаты, ✂ (абл.).

Гугнявы.

|| наз. гамзатасць, ✂.

гамзаць, ✂; незак. (абл.).

Гугнявіць.

гамонка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і гаворка (у 1 знач.); гутарка, размова.

  • Г. вялася шчыра і чулася далёка.

гамузам, прысл. (разм.).

Усё разам; агулам.

  • Прадаць усё г.

ганак​1, ✂, м.

Прыбудова перад уваходам у хату ў выглядзе пляцоўкі з навесам і прыступкамі.

|| памянш. ганачак, ✂.

|| прым. ганачны, ✂.

ганак​2, ✂, м.

Украінскі. народны танец, а таксама музыка да яго.