Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бамбардзірава́ць, ; незак.

  1. Абстрэльваць з гармат або скідваць з самалёта бомбы на каго-, што-н.

    • Б. праціўніка.
  2. перан. Настойліва турбаваць каго-н. лістамі, просьбамі і інш. (разм.).

    • Б. пісьмамі.

|| наз. бамбардзіроўка, .

|| прым. бамбардзіровачны, .

бамбардзіро́ўшчык, , м.

  1. Бамбардзіровачны самалёт.

  2. Лётчык бамбардзіровачнай авіяцыі.

бамбасхо́вішча, , н.

Спецыяльнае ўкрыцце, якое забяспечвае ахову людзей ад авіябомбаў.

бамбі́ць, ; незак.

Атакаваць з паветра, скідваючы бомбы.

|| наз. бамбёжка, .

  • Трапіць пад бамбёжку.

бамбу́к, , м.

Трапічная і субтрапічная расліна з высокім цвёрдым, дрывяністым, пустым усярэдзіне сцяблом.

|| прым. бамбукавы, .

  • Бамбукавыя зараснікі.

бана́льнасць, , ж.

  1. гл. банальны.

  2. Банальная думка, выраз.

    • Гаварыць банальнасці.

бана́льны, .

Шаблонны, які страціў арыгінальнасць у сувязі з частым ужываннем.

  • Банальныя параўнанні.

|| наз. банальнасць, .

бана́н, , м.

Пальмападобная трапічная расліна, а таксама яе мучністы салодкі плод.

  • Збор бананаў.

|| прым. бананавы, .

  • Бананавыя плантацыі.

ба́нда, , ж.

Група разбойнікаў, злачынцаў; шайка.

  • Узброеная б.
  • Контррэвалюцыйная б.

банда́ж, , м.

  1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.

  2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу (спец.).

|| прым. бандажны, .