Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крой, ✂, м.

  1. гл. кроіць.

  2. Фасон, пакрой (спец.).

    • Прамога крою касцюм.

крок, ✂, м.

  1. Рух нагой пры хадзьбе, бегу, а таксама адлегласць ад нагі да нагі пры такім руху.

    • Ступіць на к. уперад.
    • Памераць крокамі пакой.
    • У калідоры чуліся гулкія крокі (гукі, што ўтвараюцца пры хадзьбе).
    • Адзін к. (зусім блізка).
    • За два ці тры крокі (вельмі блізка).
    • Горад усяго на сто крокаў.
    • Кроку не ступіць без каго-, чаго-н. (перан. не абысціся без чыёй-н. дапамогі).
    • На кожным кроку (усюды).
    • Не даваць кроку ступіць (перан. не даваць самастойна дзейнічаць).
    • Першы к. (перан. самы пачатковы перыяд якіх-н. дзеянняў або дзейнасці).
  2. звычайна мн. Тэмп руху пры хадзьбе.

    • Прыбавіць кроку (пайсці хутчэй).
    • Шпаркім крокам.
  3. перан. Дзеянне, учынак.

    • Рашучы к.
    • Няправільны к.
  4. перан. Этап у развіцці чаго-н.

    • К. у развіцці навукі.
    • Новы к. у асваенні касмічнай прасторы.

крокамер, ✂, м.

  1. Прыбор для вымярэння пройдзенай адлегласці ў кроках.

  2. Прыбор для вымярэння кроку ў якім-н. устройстве.

|| прым. крокамерны, ✂.

кроква, ✂, ж.

Апора, аснова для страхі — два брусы, злучаныя верхнімі канцамі пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек або да верхняга вянца падоўжных сцен.

|| прым. кроквенны, ✂.

кроль, ✂, м.

Стыль спартыўнага плавання, пры якім робяцца пераменныя грабкі паўсагнутымі рукамі.

  • Плысці кролем.

крона​1, ✂, ж.

Верхняя галіністая частка дрэва з яго лісцем.

  • Пад кронамі дубоў.

крона​2, ✂, ж.

Грашовая адзінка ў Чэхіі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі і некаторых іншых краінах Заходняй Еўропы.

кроп, ✂, м.

Аднагадовая агародная травяністая расліна сямейства парасонавых з дробным лісцем і вострым прыемным пахам; ужываецца як прыправа да ежы.

|| прым. кропавы, ✂.

кропка, ✂, ж.

  1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам карандаша, іголкі і пад.), маленькая круглая плямка.

    • Сукенка ў кропкі.
    • Ставіць кропкі над і (таксама перан. удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.
  2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжываецца пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад і пад., і інш.

    • К. з коскай (;).
    • Дзве кропкі (:).
    • Тры кропкі (...).
    • Ставіць кропку на чым-н. (перан. канчаць з якой-н. справай).
  3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

    • Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.).
    • Агнявая к. (кулямёт, мінамёт, дот і пад.).
    • Асвятляльная к.
    • Біць у адну кропку (таксама перан. накіроўваць свае дзеянні на што-н. адно).
  4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

    • Ідзі — і к.!

◊

  • Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз, так, як трэба.

  • Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

|| прым. кропкавы, ✂.

кропля, ✂, ж.

Тое, што і капля.

|| прым. кропельны, ✂.