Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фланец, , м. (спец.).

Злучальная частка трубаправодаў, валаў і пад. у выглядзе дыска з адтулінамі для балтоў.

|| прым. фланцавы, .

фланёр, , м. (разм. уст.).

Той, хто фланіруе, пазбягае работы.

|| прым. фланёрскі, .

фланіраваць, ; незак. (разм. уст.).

Прагульвацца, хадзіць без мэты, бяздзейнічаць.

фланкіраваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Быць на флангу, абараніць (абараняць), прыкрываючы з флангаў.

  2. Абстраляць (абстрэльваць) з флангаў прадольным агнём.

|| наз. фланкіраванне, .

фларын, , м.

  1. Старадаўняя заходнееўрапейская залатая (або сярэбраная) манета (першапачаткова ў Фларэнцыі).

  2. У Нідэрландах: тое, што і гульдэн.

фларыст, , м.

Мастак, які стварае свае творы з засушаных раслін (галінак, кветак, моху).

флатаводзец, , м. (высок.).

Марскі военачальнік.

|| прым. флатаводчы, .

флатылія, , ж.

  1. Злучэнне ваенных суднаў, прызначаных для дзеянняў на рэках, азёрах і прыбярэжнай зоне мора.

  2. Атрад караблёў спецыяльнага прызначэння.

    • Кітабойная ф.

флегма, , ж.

  1. Тое, што і флегматызм.

  2. Тое, што і флегматык (разм.).

флегматызм, , м.

Незвычайны спакой, амаль поўная абыякавасць да ўсяго, вяласць.

|| прым. флегматычны, .