Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ростань​2, ✂, ж.

Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог.

  • Сустрэцца з кім-н. на ростані дарог.

◊

  • На ростанях — у стане вагання, няўпэўненасці пры выбары далейшага шляху.

ростбіф, ✂, м.

Ялавічына з філейнай часткі, засмажаная вялікім кавалкам.

ростра, ✂, ж. (спец.).

Архітэктурнае ўпрыгожанне ў выглядзе насавой часткі старажытнага судна.

|| прым. растральны, ✂.

  • Растральная калона (з рострамі).

ростры, ✂ (спец.).

Крацісты насціл для ўстаноўкі шлюпкі, складвання вёслаў на борце карабля.

ростул, ✂, м.

  1. Вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля і пад.

    • Шырокі р.
  2. Адтуліна, якая ўтвараецца, калі адчыніць двухстворкавае акно, дзверы, вароты; росчын.

росчын, ✂, м.

Тое, што і ростул.

росчырк, ✂, м.

Дадатковая рыса да апошняй літары ў чыім-н. подпісу ў выглядзе размашыстай завітушкі.

  • Распісацца з росчыркам.

|| прым. росчыркавы, ✂.