Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рознапляменны, ✂ (уст.).

Неаднародны па племянной, этнічнай прыналежнасці, які складаецца з розных плямён.

  • Рознапляменнае насельніцтва.

рознарабочы, ✂, м.

Рабочы на розных падсобных работах, якія не патрабуюць пэўнай прафесіі.

|| ж. рознарабочая, ✂.

рознаскланяльны, ✂.

У граматыцы: такі, які сумяшчае ў адной парадыгме розныя тыпы скланення (пра назоўнікі).

рознаспрагальны, ✂.

У граматыцы: такі, які ўтварае адны формы па першаму спражэнню, а другія — па другому (пра дзеясловы).

рознастаронні, ✂.

У матэматыцы: які мае неаднолькавыя стораны.

  • Р. трохвугольнік.

|| наз. рознастароннасць, ✂.

рознасць, ✂, ж.

  1. гл. розны.

  2. Вынік адымання.

|| прым. рознасны, ✂.

рознатыповы, ✂.

Розны, не аднаго тыпу.

  • Рознатыповыя сказы.

|| наз. рознатыповасць, ✂.

рознахарактарны, ✂.

Разнародны, розны па тыпу, характару.

  • Рознахарактарныя з’явы.

|| наз. рознахарактарнасць, ✂.

розначасовы, ✂.

Які адбываецца ў розныя часы.

  • Розначасовыя падзеі.

|| наз. розначасовасць, ✂.

розначытанне, ✂, н. (спец.).

Адна з рэдакцый (у 2 знач.) асноўнага тэксту ў якім-н. месцы твора.

  • Разбор розначытанняў.