Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кнігарня, , ж.

Кніжны магазін.

кнігасховішча, , н.

  1. Памяшканне для захоўвання кніг у бібліятэцы, кніжным магазіне.

  2. Буйная грамадская бібліятэка.

|| прым. кнігасховішчны, .

кнігаўка, , ж.

Птушка сямейства сяўцоў, якая жыве на балотах, сырых лугах.

|| прым. кнігаўчын, .

кніжка1, , ж.

  1. гл. кніга ​1.

  2. Назва некаторых дакументаў у выглядзе сшытых разам лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных запісаў.

    • Працоўная к.
  3. Асобны нумар тоўстага часопіса.

    • Сакавіцкая к. часопіса «Полымя».

кніжка2, , ж. (спец.).

Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі.

кніжнік, , м.

  1. Знавец і любіцель кніг.

    • Заўзяты к.
  2. Работнік кніжнага гандлю (разм.).

|| ж. кніжніца, .

кніжны, .

  1. гл. кніга ​1.

  2. Які апіраецца на веды з кніг, не падмацаваны жыццёвым вопытам.

    • Кніжныя веды.
  3. Характэрны для пісьмовага літаратурнага тэксту, не ўласцівы жывой мове.

    • К. стыль.

|| наз. кніжнасць, .

кніксэн, , м.

Пачцівы паклон з прысяданнем перад старэйшым.

  • Зрабіць к.

кнопка, , ж.

  1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.

  2. Рухомы пупок, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.

    • К. ліфта.
    • Націснуць на ўсе кнопкі (таксама перан. выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.).
  3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.

    • Пальчаткі на кнопках.
  4. Пра маленькага ростам чалавека або дзіця (разм. жарт.).

|| памянш. кнопачка, .

|| прым. кнопачны, .

кнораз, , м.

Тое, што і кныр.