кнопка, , ж.

  1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.

  2. Рухомы пупок, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.

    • К. ліфта.
    • Націснуць на ўсе кнопкі (таксама перан. выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.).
  3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.

    • Пальчаткі на кнопках.
  4. Пра маленькага ростам чалавека або дзіця (разм. жарт.).

|| памянш. кнопачка, .

|| прым. кнопачны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)