Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кваліфікаваны, ✂.

  1. Які мае кваліфікацыю (у 2 знач.); вопытны.

    • К. спецыяліст.
  2. Які патрабуе спецыяльных; ведаў.

    • Кваліфікаваная праца.

|| наз. кваліфікаванасць, ✂.

кваліфікаваць, ✂; зак. і незак.

  1. каго (што). Устанавіць (устанаўліваць) ступень чыёй-н. падрыхтоўкі, годнасці да якой-н. працы, дзейнасці.

    • К. спецыяліста.
  2. каго-што. Ацаніць (ацэньваць), вызначыць (-аць) якім-н. чынам.

    • Як к. такія паводзіны?

|| наз. кваліфікацыя, ✂.

кваліфікатыўны, ✂, ж. (кніжн.).

Якасны.

  • К. метад.

|| наз. кваліфікатыўнасць, ✂.

кваліфікацыя, ✂, ж.

  1. гл. кваліфікаваць.

  2. Ступень падрыхтаванасці, прыгоднасці да якой-н. працы.

    • Высокая к. рабочых.
  3. Прафесія, спецыяльнасць.

    • Набыць кваліфікацыю слесара.

|| прым. кваліфікацыйны, ✂.

  • Кваліфікацыйная камісія.

квант, ✂, м.

У фізіцы: найменшая колькасць энергіі, якая аддаецца або паглынаецца фізічнай велічынёй у яе нестацыянарным стане.

  • К. энергіі.
  • К. святла.

|| прым. квантавы, ✂.

  • Квантавая тэорыя.
  • Квантавая электроніка.

квантытатыўны, ✂, (спец.).

Тое, што і колькасны.

|| наз. квантытатыўнасць, ✂.

квапіцца, ✂; незак.

Пасягаць на што-н., мець жаданне завалодаць чым-н.

  • К. на чужое дабро.

|| зак. паквапіцца, ✂.

кварта, ✂, ж.

  1. Даўнейшая мера аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў (розная ў розных краінах).

  2. Металічная пасудзіна з ручкай, з якой п’юць ваду, квас.

|| памянш. квартачка, ✂.

|| прым. квартачны, ✂ і квартавы, ✂.

квартал, ✂, м.

  1. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі.

    • Завадскі к.
  2. Чацвёртая частка справаздачнага года.

|| прым. квартальны, ✂.

квартэт, ✂, м.

  1. Музычны твор для чатырох выканаўцаў з партыямі для кожнага.

  2. Ансамбль з чатырох выканаўцаў.

    • Вакальны к.
    • Струнны к.

|| прым. квартэтны, ✂.