Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

езуіт, ✂, м.

  1. Манах — член каталіцкага манаскага ордэна «Таварыства Ісуса».

  2. перан. Хітры, крывадушны, каварны чалавек.

|| ж. езуітка, ✂.

|| прым. езуіцкі, ✂.

  • Е. ордэн.

езуіцтва, ✂, н.

Крывадушнасць, хітрасць як сродкі для дасягнення мэты.

  • Такога езуіцтва ад яго ніхто не чакаў.

екатаць, ✂; незак.

  1. Голасна, працягла крычаць ад моцнага болю.

  2. Скавытаць (пра жывёл).

    • У будцы екатаў сабака.

|| наз. екатанне, ✂.

екцення, ✂, ж.

Шэраг малітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні ад імя вернікаў.

елачка, ✂, ж.

  1. гл. ёлка.

  2. Пра ўзор, размяшчэнне чаго-н. (звычайна ў форме тв. склону).

    • Вышываць ёлачкай (у елачку).
    • Падымацца на лыжах ёлачкай.

елка, ✂, ж.

Хвойнае вечназялёнае дрэва з конусападобнай кронай.

|| памянш. елачка, ✂.

|| прым. яловы, ✂.

елкаваты, ✂.

Крыху ёлкі, гаркаваты на смак.

  • Пахла елкаватым салам.

|| наз. елкаватасць, ✂.

ельнік, ✂, м., зб.

  1. Яловы лес.

    • Каля ракі рос е.
  2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы.

    • Дарога ўслана ельнікам.

|| памянш.-ласк. ельнічак, ✂.

|| прым. ельнічны, ✂.

енк, ✂, м.

Працяглы жаласны стогн, выкліканы болем або вялікім горам.

  • Працяглы е. вырваўся з грудзей.

енчыць, ✂; незак.

  1. Жаласна стагнаць ад болю, пакуты і пад.

    • Хлопчык енчыў на ложку.
  2. перан. Назойліва, надакучліва прасіць аб чым-н. (разм.).

|| зак. выенчыць, ✂.

|| наз. енчанне, ✂.