Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вясной, ✂ і вясною), прысл.

У час вясны.

вяснушкаваты, ✂.

Пакрыты вяснушкамі, з вяснушкамі.

  • В. твар.

вяснушкі, ✂, ж.

Пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру на скуры, якія паяўляюцца ў некаторых людзей вясной.

  • Увесь у вяснушках.

|| прым. вяснушачны, ✂.

вяснянка, ✂, ж.

Абрадавая веснавая песня.

  • Дзяўчаты спявалі вяснянкі.

|| прым. вяснянкавы, ✂.

вястун, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто сваім з’яўленнем нагадвае пра набліжэнне чаго-н.

  • Гракі — першыя вестуны вясны.

|| ж. вястунка, ✂.