Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бабі́нец, ✂, м.

Пярэдняя частка царквы перад паперцю.

бабі́т, ✂, м.

Спецыяльны сплаў волава, свінцу і інш. элементаў для заліўкі падшыпнікаў.

|| прым. бабітавы, ✂.

ба́біць, ✂; незак. (разм. уст.).

Прымаць роды.

  • Параска некалі бабіла.

ба́бка​1, ✂, ж.

  1. Тое, што і баба (у 1, 2, 3, 4 і 5 знач.; разм.).

  2. Жанчына, якая прымала роды (уст.).

    • Б.-павітуха.

ба́бка​2, ✂, ж.

Надкапытны сустаў нагі ў жывёлы, а таксама косць гэтага сустава.

ба́бка​3, ✂, ж.

Сталёвае кавадлачка для кляпання кос.

ба́бка​4, ✂, ж.

Страва, прыгатаваная з дранай бульбы.

ба́бка​5, ✂, ж.

Тое, што і абабак.

ба́бка​6, ✂, ж.

Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом.

ба́бнік, ✂, м. (разм. неадабр.).

Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі.