Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

коршак, і каршак, , м.

Тое, што і ястраб.

|| прым. каршаковы, .

коса...

Першая частка складаных слоў са знач. косы (у 1 знач.), напр. косаабрэзаны, косавалакністы, косапрыцэльны.

косінус, , м. (спец.).

Трыганаметрычная функцыя вугла ў прамавугольным трохвугольніку, роўная адносінам да гіпатэнузы катэта, прылеглага да дадзенага вострага вугла.

коска, , ж.

Знак прыпынку (,), які раздзяляе словы, групы слоў і сказы.

  • Раздзяліць коскай аднародныя члены сказа.

космас, , м.

Сусвет.

  • Палёт у к.
  • Асваенне космасу.

|| прым. касмічны, .

  • К. карабель.
  • К. палёт.
  • Касмічныя прамяні.
  • К. век (перыяд развіцця грамадскага жыцця і навукі, які характарызуецца пачаткам асваення космасу, палётам чалавека ў космас).

коснаязыкасць, , ж.

Расстройства мовы, няздольнасць правільна вымаўляць гукі.

коснаязыкі, .

Хворы на коснаязыкасць.

косны, .

Неўспрымальны да новага, перадавога; адсталы.

  • Косныя погляды.
  • К. чалавек.

|| наз. коснасць, .

костачка, , ж.

  1. гл. косць.

  2. Цвёрдае ядро ў некаторых пладах.

    • К. персіка.
    • К. слівы.
  3. Тое, што і шчыкалатка.

    • У рацэ вады па костачкі.
  4. Гібкая пласцінка, што ўшываецца ў карсет, сукенку і пад.

  5. Шарык з дзірачкай у лічыльніках.

|| прым. костачкавы, .

  • Костачкавыя плады.

костка, , ж.

  1. Тое, што і косць (у 1 знач.).

    • Сабака грыз костку.
  2. Тое, што і косць (у 5 знач.; уст.).

    • Панскай косткі чалавек.

  • Як костка ў горле (разм.) — пра таго (тое), што вельмі перашкаджае каму-н., даймае каго-н.