Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танкаслойны, ✂.

З тонкімі слаямі.

  • Танкаслойнае дрэва.

|| наз. танкаслойнасць, ✂.

танкастволы, ✂.

З тонкім ствалом.

  • Танкастволая сасна.

|| наз. танкастволасць, ✂.

танкаствольны, ✂.

Які мае тонкі ствол (пра зброю).

танкаструнны, ✂.

З тонкімі струнамі.

танкасценны, ✂.

З тонкімі сценамі, сценкамі.

  • Т. дом.
  • Танкасценная пасудзіна.

танкашыі, ✂.

З тонкай шыяй.

танкашэрсны, ✂.

З тонкай шэрсцю; з тонкай шэрсці.

  • Танкашэрсная авечка.
  • Танкашэрсная тканіна.

|| наз. танкашэрснасць, ✂.

танкер, ✂, м.

Судна для перавозкі вадкіх грузаў у танках​2.

|| прым. танкерны, ✂.

танкетка​1, ✂, ж.

Браніраваная гусенічная баявая машына, узброеная адным або двума кулямётамі.

танкетка​2, ✂, ж.

  1. Падэшва, якая паступова патаўшчаецца ад наска да пяткі.

    • Туфлі на танкетцы.
  2. мн. Лёгкі жаночы абутак на такой падэшве.