нізка...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- нізкі (у 1 знач.), з нізкім, напр. нізкабортны, нізкагор’е, нізкарослы, нізкастволы;
- нізкі (у 2 знач.), які не дасягае сярэдняй нормы, напр. нізкааплатны, нізкатэмпературны, нізкаўдойны,
нізкаэфектыўны;
- нізкі (у 3 знач.), дрэннай якасці, напр. нізкаарганізаваны, нізкагатунковы, нізкаякасны;
- нізкі (у 4 знач.), несумленны, напр. нізкадушны (уст.), нізкадушнасць (уст.).
нізкагатунковы, ✂.
Нізкага гатунку, невысокай якасці.
|| наз. нізкагатунковасць, ✂.
нізкапаклоннік, ✂, м. (уст.).
Той, хто нізкапаклоннічае; ліслівы, угодлівы чалавек.
|| прым. нізкапаклонніцкі, ✂.
нізкапаклоннічаць, ✂; незак. (уст.).
Займацца нізкапаклонствам.
нізкапаклонства, ✂, н. (уст.).
Рабскае, ліслівае пакланенне каму-, чаму-н.
|| прым. нізкапаклонніцкі, ✂.
нізкапробны, ✂.
-
Які мае нізкую пробу ў сувязі з вялікай прымессю медзі і волава ў золаце і серабры.
-
перан. Невысокай якасці; дрэнны (разм.).
|| наз. нізкапробнасць, ✂.
нізкарослы, ✂.
Невялікага росту; невысокі.
|| наз. нізкаросласць, ✂.
нізкасортны, ✂.
Тое, што і нізкагатунковы.
|| наз. нізкасортнасць, ✂.
нізоўе, ✂, н.
Ніжняя частка цячэння ракі з навакольнай мясцовасцю.