нізка...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. нізкі (у 1 знач.), з нізкім, напр. нізкабортны, нізкагор’е, нізкарослы, нізкастволы;
  2. нізкі (у 2 знач.), які не дасягае сярэдняй нормы, напр. нізкааплатны, нізкатэмпературны, нізкаўдойны, нізкаэфектыўны;
  3. нізкі (у 3 знач.), дрэннай якасці, напр. нізкаарганізаваны, нізкагатунковы, нізкаякасны;
  4. нізкі (у 4 знач.), несумленны, напр. нізкадушны (уст.), нізкадушнасць (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)