Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навек і навекі, прысл.

Назаўсёды, на ўсё жыццё.

  • Бывай навекі!
  • Навек разам!

навела1, , ж.

Невялікае апавяданне з незвычайным і строгім сюжэтам, з яснай кампазіцыяй.

  • Навелы Якуба Коласа.

|| прым. навелістычны, .

навела2, , ж. (спец.).

Пазнейшае дапаўненне да якога-н. зводу законаў, статута і пад.

  • Падатковыя навелы.

навеліст, , м.

Пісьменнік — аўтар навел.

|| ж. навелістка, .

наверадзіцца, ; зак.

Стаміцца, натрудзіцца да стомы.

  • Рука наверадзілася.

наверадзіць, ; зак.

Працяглай працай прычыніць боль чаму-н.

  • Навярэдзіў рукі.

|| незак. навярэджваць, .

навербаваць, ; зак.

Завербаваць у нейкай колькасці.

  • Н. рабочых на будоўлю.

|| незак. навярбоўваць, .

наверсе, прысл.

  1. прысл. На верхняй частцы чаго-н., зверху.

    • Сядзець н.
  2. прысл. У вышыні, уверсе.

  3. прысл., перан. У вышэйшай інстанцыі, у начальства (разм.).

    • Н. рашылі.
  4. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, на верхняй частцы якога размяшчаецца што-н.

    • Сядзець н. воза.

наверх, прысл.

  1. На верхнюю частку чаго-н. (на верхнюю полку, на паверхню чаго-н.).

    • Падняцца н.
    • Смала выступіла н.
    • Праўда выйдзе н. (перан.).
  2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, асобы, на верхнюю частку якіх ці паверх якіх накіравана дзеянне.

    • Накінуць халат н. паліто.

навес, , м.

  1. Дах на слупах ці іншых апорах, які ахоўвае ад сонца, непагоды.

    • Трава сохне пад навесам.
  2. Тое, што навісае зверху; частка чаго-н., якая выступае, навісае.

    • Н. скалы.