Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малаводдзе, , н.

  1. Нізкі ўзровень вады ў рэках, азёрах і пад.

    • Летняе м.
  2. Недахоп вады, ападкаў, арашэння.

малага, , ж.

Гатунак дэсертнага вінаграднага віна.

малагабарытны, , (спец.).

Невялікіх памераў.

  • Малагабарытная мэбля.

|| наз. малагабарытнасць, .

маладажон, , м.

Мужчына, які нядаўна ажаніўся, а таксама (мн.) муж і жонка, якія нядаўна пажаніліся.

  • Шчаслівыя маладажоны.

маладасведчаны, .

Недастаткова падрыхтаваны ў якой-н. галіне.

  • У матэматыцы ён м.

|| наз. маладасведчанасць, .

маладжавы, .

Які выглядае маладзей за свае гады.

  • М. твар.

|| наз. маладжавасць, .

маладзец, , м.

  1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек.

    • Бравы маладзец.
  2. Ужыв. ў знач. вык. для выказвання пахвалы, адабрэння.

    • М., што ў час прыйшоў (разм.).
  3. звычайна мн. Тое, што і малойчык (у 2 знач.: пагард.).

    • Эсэсаўскія малайцы рабавалі вёскі.

маладзецкі, (разм.).

Уласцівы малайцу (у 1 знач.), удалы, хвацкі.

  • М. выгляд.

маладзець, ; незак.

Станавіцца маладзейшым.

  • М. ад шчасця.
  • Насельніцтва маладзее (перан. павялічваецца працэнт маладых).

|| зак. памаладзець, .

маладзік, , м.

Месяц у першай квадры.

|| памянш. маладзічок, .

|| прым. маладзіковы, .