Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жвірынка, , ж. (разм.).

Крупінка жвіру.

жвірысты, .

З вялікай колькасцю жвіру.

  • Ж. грунт.

|| наз. жвірыстасць, .

жгут, , м.

  1. Туга скручаны ў выглядзе вяроўкі кусок тканіны, пучок саломы і пад.

    • Саламяны ж.
  2. Эластычная гумавая трубка, бінт або іншы прадмет для перавязвання канечнасці, каб спыніць кровацячэнне.

    • Налажыць ж.

|| памянш. жгуцік, .

|| прым. жгутавы, .

жгуцік, , м.

  1. гл. жгут.

  2. Орган руху ў прасцейшых арганізмаў, які мае выгляд тонкай ніці.

жгуцікавыя, .

Назва класа прасцейшых арганізмаў, якія рухаюцца пры дапамозе жгуцікаў.

жданкі, .

Тое, чаго чакаюць, на што спадзяюцца.

  • Ждалі, ждалі дый ж. паелі (прымаўка).

жлукта, , н.

  1. Выдзеўбаная з драўлянай калоды пасудзіна для запарвання бялізны.

  2. м. і ж., перан. Пра таго, хто многа п’е спіртнога (разм. неадабр.).

жлукціць, ; незак.

  1. Запарваць бялізну ў едкім шчолачным растворы.

  2. перан. Многа і прагна піць (разм.).

    • Ж. гарэлку.
    • Ж. ваду.

жменя, , ж.

  1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.

    • Зачэрпаць жменяй.
  2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.

    • Ж. мукі.
  3. перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.

    • Ж. свечак.
    • Ж. сена.

|| памянш. жменька, .

  • Засталася ж. байцоў.

  • Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.

жмінда, , м.; , ж., (разм. пагард.).

Вельмі скупы чалавек, скнара.