Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мяшацца, ; незак.

  1. Злучацца, змешвацца з чым-н.; перамешвацца.

    • Мяшаюцца пахі лугавых кветак.
  2. Умешвацца ў што-н.

    • М. ў чужыя справы.
  3. Прыходзіць у беспарадак, блытацца; траціць яснасць.

    • Думкі мяшаюцца.

мяшаць, ; незак.

  1. Размешваць, перамешваць што-н., пераварочваючы, боўтаючы чым-н.

    • М. лыжкай.
    • М. кашу.
  2. Змешваць, злучаць што-н. з чым-н.

    • М. пясок з цэментам.
  3. перан. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што-н. (разм.).

    • Не мяшай мяне ў гэту справу.
  4. Замешваць корм для жывёлы.

  5. Пераворваць глебу (разм.).

|| зак. памяшаць, і змяшаць, .

мяшок, , м.

  1. Тое, што і мех (у 1 знач.).

    • М. з мукой.
    • Залаты м. (перан. пра вельмі багатага чалавека).
  2. Тое, што і мех​1 (у 2 знач.).

    • М. аўса.
  3. перан. Поўнае акружэнне войскамі праціўніка.

    • Апынуцца ў мяшку.
  4. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго-н. (спец.).

    • Зародкавы м.
    • Зашчочныя мяшкі.
  5. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку (разм.).

|| памянш. мяшочак, і мяшэчак, .

мяшочнік, і мяшэчнік, , м.

Спекулянт, які займаецца скупкай, перавозамі і перапродажам дэфіцытных тавараў.

|| ж. мяшочніца, і мяшэчніца, .

мяшчанства, , н.

  1. У царскай Расіі: саслоўе мяшчан, мяшчанскае званне.

  2. Псіхалогія і паводзіны мешчаніна (у 2 знач.).

|| прым. мяшчанскі, .

  • Мяшчанскія погляды.
  • Мяшчанскае званне.