мяшок назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і мех (у 1 знач.).

    • М. з мукой.
    • Залаты м. (пераноснае значэнне: пра вельмі багатага чалавека).
  2. Тое, што і мех1 (у 2 знач.).

    • М. аўса.
  3. пераноснае значэнне: Поўнае акружэнне войскамі праціўніка.

    • Апынуцца ў мяшку.
  4. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

    • Зародкавы м.
    • Зашчочныя мяшкі.
  5. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку (размоўнае).

|| памяншальная форма: мяшочак і мяшэчак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)