Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мяцёлчаты, ✂, (спец.).

Які мае суквецце ў выглядзе мяцёлкі (у 2 знач.).

мяцца​1, ✂; незак.

Рабіцца няроўным, нягладкім, збірацца ў складкі.

  • Гэта матэрыя мнецца.

|| зак. змяцца, ✂ і памяцца, ✂.

мяцца​2, ✂; незак. (разм.).

Праяўляць нерашучасць, саромецца, вагацца.

мяць, ✂; незак.

  1. Сціскаючы, ператвараць у мяккую масу, рабіць мяккім.

    • М. лён.
  2. Рабіць няроўным, камячыць.

    • М. паперу.
  3. Аб раслінах: прыгінаць, прытоптваць да зямлі.

    • М. траву.
  4. Есці з апетытам, умінаць (разм.).

|| зак. змяць, ✂ і размяць, ✂.

мяч, ✂, м.

Суцэльны або пусты ў сярэдзіне шар з пругкага матэрыялу, здольны адскакваць пры ўдары аб цвёрдую паверхню.

  • Ручны м.
  • Валейбольны м.

|| памянш. мячык, ✂.

мячэўнік, ✂, м. (разм.).

Шматгадовая высокая балотная трава, лісце якой ідзе на пляценне і іншыя вырабы.

|| прым. мячэўнікавы, ✂.

мячэць, ✂, ж.

Малітвены дом у мусульман.

мяшалка, ✂, ж. (спец.).

Прыстасаванне для размешвання чаго-н.

мяшанец, ✂, м. (разм.).

Асобная жывёліна, якая паходзіць ад скрыжавання двух відаў, парод.

мяшанка, ✂, ж.

Тое, што і мешанка (у 1 знач.).