Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вырубіць, ✂; зак.

  1. Зрубіць, пабудаваць што-н.

    • Чаго і з сцяны не вырубіш? (загадка).
  2. Здабыць руду, вугаль.

    • Вырубіў 102 тоны вугалю.

|| незак. вырубаць, ✂.

|| наз. вырубка, ✂.

выручка, ✂, ж.

  1. гл. выручыць.

  2. Утаргаваныя грошы.

    • Здаць выручку ў банк.

выручыць, ✂; зак.

  1. каго (што). Памагчы каму-н. у цяжкіх абставінах.

    • В. з бяды.
    • В. сябра.
  2. Утаргаваць.

    • В. грошы за тавар.

|| незак. выручаць, ✂.

|| наз. выручка, ✂.

вырысавацца, ✂; зак.

Пра бачнае: абазначыцца, стаць выяўным, выразным.

  • Удалечыні вырысаваліся горы.

|| незак. вырысоўвацца, ✂.

вырысаваць, ✂; зак.

Старанна і акуратна нарысаваць пяром, карандашом.

|| незак. вырысоўваць, ✂.

высадзіцца, ✂; зак.

Выйсці з экіпажа, вагона, судна і пад., прыбыўшы куды-н.

  • В. з карабля на бераг.

|| незак. высаджвацца, ✂.

|| наз. высадка, ✂.

высадзіць, ✂; зак.

  1. каго (што). Даць магчымасць або прымусіць выйсці з вагона, судна і пад.

    • В. пасажыраў.
    • В. дэсант.
  2. Перасадзіць у глебу (пра расаду, саджанцы).

    • В. памідоры з парнікоў.
    • В. кветкі ў грунт.
    • В. што чым.
    • Пасадзіць вакол чаго-н.
    • В. пляцоўку кустамі.
  3. Выбіць, выламаць моцным ударам (разм.).

    • В. дзверы.

|| незак. высаджваць, ✂.

|| наз. высаджванне, ✂ і высадка, ✂.

высакагорны, ✂.

Размешчаны ў гарах, у высокай горнай мясцовасці.

  • В. раён.

высакамерны, ✂.

Пагардліва-фанабэрысты.

  • В. выгляд.

|| наз. высакамернасць, ✂ і высакамер’е, ✂.

высакароддзе, ✂, н.

У царскай Расіі: у спалучэнні з займеннікамі ваша, яго, яе, іх — тытулаванне цывільных чыноўнікаў пятага класа (стацкіх саветнікаў).