Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аднаасо́бнік, , м.

Селянін, які мае асобную, самастойную гаспадарку і не з’яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі.

|| ж. аднаасобніца, .

|| прым. аднаасобны, і аднаасобніцкі, .

  • Аднаасобная гаспадарка.

аднаасо́бніцкі, .

  1. гл. аднаасобнік.

  2. Уласцівы аднаасобніку.

    • Аднаасобніцкая псіхалогія.

|| наз. аднаасобніцтва, .

аднаасо́бны, .

  1. гл. аднаасобнік.

  2. Які ажыццяўляецца адной асобай.

    • Аднаасобная ўлада.
    • Аднаасобнае рашэнне.

аднабако́вы, .

  1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае адзін бок.

    • А. драп.
  2. Які закранае, ахоплівае толькі адзін бок.

    • Аднабаковае запаленне лёгкіх.
  3. Які адбываецца толькі ў адным напрамку.

    • А. рух транспарту.
  4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.

    • Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў.
  5. перан. Які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, вузкі, абмежаваны.

    • Аднабаковае выхаванне дзяцей.
    • А. розум.

|| наз. аднабаковасць, .

аднабо́кі, .

  1. Такі, у якога адзін бок або адзін бок большы.

    • А. кавун.
  2. перан. Аднабаковы паводле свайго дзеяння, накіраваны ў адзін бок.

    • А. падыход да вырашэння справы.

|| наз. аднабокасць, .

аднабо́ртны, .

Пра верхняе адзенне: з гузікамі па краі аднаго борта і петлямі па краі другога.

  • А. пінжак.

аднаве́рац, , м. (кніжн.).

Чалавек адной з кім-н. рэлігіі, веры.

|| ж. аднаверка, .

аднаві́цель, , м.

Рэчыва, пры дапамозе якога робіцца рэакцыя аднаўлення (саставу, колеру і пад.).

  • А. для валасоў.

аднаві́цца, ; зак.

  1. Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.

    • Аднавілася народная гаспадарка.
    • Аднавілася здароўе.
  2. перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.

    • Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.
  3. Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.

    • А. на працы.
    • А. ў правах.
  4. Пачацца зноў пасля перапынку.

    • Заняткі ў школе аднавіліся.

|| незак. аднаўляцца, .

аднаві́ць, ; зак.

  1. Вярнуць да ранейшага нармальнага стану.

    • А. краіну.
    • А. здароўе.
  2. перан. Нанава ўзнавіць, прыпомніць.

    • А. у памяці.
  3. Вярнуць каму-н. ранейшае службовае становішча.

    • А. у правах члена арцелі.
  4. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны.

    • А. дружбу.

|| незак. аднаўляць, .

|| незак. аднаўленне, .

|| прым. аднаўленчы, .

  • А. перыяд.