аднаві́цца, ; зак.

  1. Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.

    • Аднавілася народная гаспадарка.
    • Аднавілася здароўе.
  2. перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.

    • Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.
  3. Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.

    • А. на працы.
    • А. ў правах.
  4. Пачацца зноў пасля перапынку.

    • Заняткі ў школе аднавіліся.

|| незак. аднаўляцца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)