Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

харчавальны, .

Прызначаны для харчавання.

  • Х. пункт.

харчаванне, , н.

  1. гл. харчавацца, -ць.

  2. Паступленне і засваенне пажыўных рэчываў, неабходных для жыццядзейнасці жывога арганізма.

  3. Тое, чым хто-н. харчуецца; характар, якасць ежы.

    • Дыетычнае х.
  4. Прыпасы прадуктаў.

    • Сяляне дзяліліся з партызанамі харчаваннем.

  • Грамадскае харчаванне — сістэма забеспячэння насельніцтва харчаваннем праз сталовыя, рэстараны, закусачныя.

харчавацца, ; незак.

  1. Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы; есці; карміцца.

    • Х. гароднінай.
    • Заяц харчуецца капустай.
  2. Сталавацца дзе-н.

    • Х. ў сталовай.

|| наз. харчаванне, .

харчаваць, ; незак.

Даваць, дастаўляць каму-н. ежу; карміць.

  • Х. усю сям’ю.

|| наз. харчаванне, .

харчавік, , м.

Работнік харчовай прамысловасці.

харчблок, , м. (афіц.).

Прадпрыемства грамадскага харчавання.

харчо, нескл., н.

Каўказская страва з бараніны з вострымі прыправамі.

харчэўня, , ж. (уст.).

Сталовая, закусачная, шынок з таннымі і простымі стравамі.

харыст, , м.

Спявак, артыст хору.

|| ж. харыстка, .

харыус, , м.

Прэснаводная рыба сямейства ласосяў.