Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кругласутачны, .

Які працягваецца бесперапынна на працягу сутак.

  • Кругласутачнае нагляданне.

круглатвары, .

З круглым тварам.

  • К. юнак.

|| наз. круглатварасць, .

круглець, ; незак.

  1. Станавіцца круглым (у 1 знач.), круглейшым.

    • Вочы ад здзіўлення круглеюць.
  2. Таўсцець, папраўляцца.

|| зак. акруглець, і пакруглець, .

кругліна, , ж. (разм.).

Акругласць формы.

круглы, .

  1. Які мае форму круга.

    • К. стол.
    • К. твар (поўны).
  2. Поўны, абсалютны (разм.).

    • Круглая сірата (без маці і бацькі).
    • К. выдатнік (толькі з выдатнымі адзнакамі).
  3. Вылічаны без дробавых адзінак.

    • Круглыя лічбы.
    • Круглая сума (значная, немалая).
  4. Увесь, цэлы (са словам год, дзень, суткі).

|| памянш. кругленькі, .

|| наз. круглата, .

круглявы, .

Круглаваты, акруглены.

  • К. твар.

|| наз. круглявасць, .

кругляк, , м.

  1. Тоўстае кароткае палена акруглай формы.

    • Адразаць пару круглякоў ад бервяна.
  2. зб. Нячэсанае круглае бярвенне як будаўнічы матэрыял.

    • Хата з тоўстага кругляку.

кругом, прысл. і прыназ.

  1. прысл. З усіх бакоў.

    • К. лес.
    • К. людзі (усюды, ва ўсіх месцах).
  2. прысл. Робячы кругавы рух.

    • Абляцець к.
    • Павярнуцца к.
  3. прысл. Поўнасцю.

    • К. вінавата.
  4. прыназ. Вакол каго-, чаго-н.

    • К. хаты растуць кветкі.
    • К. лесу поле.
    • Абысці к. стала.

кружала, , н.

У будаўніцтве: драўляная або металічная дуга, па якой выкладваюць скляпенне, арку і пад.

кружны, (разм.).

Больш далёкі, абходны (пра дарогу і пад.).

  • Кружная дарога.