Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валі́цца, ; незак.

Падаць уніз.

  • В. на зямлю.
  • В. з ног ад стомы.

  • Ад (з) ветру валіцца (разм.) — пра слабасільнага чалавека.

  • Валіцца з рук (разм.) — не ладзіцца, не атрымліваецца, не ўдаецца (з-за адсутнасці жадання, настрою і пад. — пра работу, справу і пад.).

|| зак. паваліцца, і зваліцца, .

валі́ць1, ; незак.

  1. Прымушаць падаць.

    • Бура валіць лес.
    • В. з ног.
    • В. дрэвы (сячы, пілаваць; спец.).
  2. Скідаць у вялікай колькасці, складаць без разбору.

    • В. усё ў адну кучу (таксама перан. змешваць неаднолькавыя рэчы, з’явы, не бачыць розніцы паміж імі).
  3. перан., што, на каго-што. Перакладаць (адказнасць, віну, работу і пад.) на каго-, што-н. (разм.).

    • В. віну на другіх.
    • В. усё на абставіны.

|| зак. паваліць, і зваліць, .

|| наз. валка, .

  • В. лесу.

валі́ць2, ; незак.

  1. Ісці, рухацца натоўпам або падаць, паднімацца ў вялікай колькасці (разм.).

    • Натоўп валіць.
    • Пара валіць.
  2. валі (-це). Ужыв. як пабуджэнне да дзеяння (разм.).

    • Ну, валі ў магазін!
  3. Качаючы, збіваць з воўны.

    • В. валёнкі.

|| зак. паваліць, і зваліць, .

  • Паваліў снег.
  • Паваліць (зваліць) усю воўну.

|| наз. валенне, .

  • В. сукна.

валкава́ць, ; незак.

Зграбаць скошаную траву, збажыну і пад. ў валкі.

  • В. сена.

ва́лкі, (разм.).

  1. Які добра і хутка ўвальваецца.

    • Валкае сукно.
  2. Пра паходку: хісткі, з перавальваннем з боку на бок.

|| наз. валкасць, .

валлекава́ты, (разм.).

З вялікім валляком.

|| наз. валлекаватасць, .

валлё, , н.

Пашыраная частка стрававода ў птушак, насякомых, малюскаў, дзе папярэдне перапрацоўваецца ежа.

|| прым. валлёвы, .

валля́к, , м.

  1. Павелічэнне шчытападобнай залозы.

  2. Тое, што і валлё.

|| прым. валляковы, .

вало́даць, ; незак.

  1. Мець у сваёй уласнасці, уладаць.

    • В. маёмасцю.
  2. перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.

    • Адна думка ўвесь час валодае ім.
    • З. чым.
    • Умець, мець магчымасць карыстацца чым-н., дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.
    • В. зброяй.
    • Не в. левай рукой.
    • В. пяром (умець добра пісаць).
    • В. некалькімі замежнымі мовамі (ведаць іх).
    • В. сабой (трымацца спакойна ў любых абставінах).

|| наз. валоданне, .

вало́к, , м.

Доўгая града згрэбенага сена, збажыны і пад.

  • Зграбаць сена ў валкі.