Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяспло́дны, ✂.

  1. Няздольны даваць патомства.

  2. Неўрадлівы.

    • Бясплодная глеба.
  3. перан. Які не дае ніякіх вынікаў.

    • Бясплодныя спробы.

|| наз. бясплоднасць, ✂.

бяспо́лы, ✂.

Які не мае адзнак полу.

  • Бясполая істота.
  • Бясполае размнажэнне (без апладнення).

бяспо́шлінны, ✂.

Свабодны ад аблажэння пошлінай.

  • Б. ўвоз тавараў.

|| наз. бяспошліннасць, ✂.

бяспра́ўе, ✂, н.

  1. Адсутнасць законнасці; беззаконнасць.

  2. Адсутнасць правоў у каго-н. або немагчымасць іх рэалізаваць.

бяспра́ўны, ✂.

Які пазбаўлены палітычных, грамадзянскіх правоў або не можа іх рэалізаваць.

|| наз. бяспраўнасць, ✂.

бяспро́йгрышны, ✂.

З абавязковым выйгрышам.

  • Бяспройгрышная латарэя.

|| наз. бяспройгрышнасць, ✂.

бяспры́кладны, ✂.

Які не мае сабе роўнага; выключны.

  • Б. подзвіг.

|| наз. бяспрыкладнасць, ✂.

бяссі́лле, ✂, н.

  1. Недахоп, адсутнасць фізічных сіл, крайняя слабасць.

  2. Няздольнасць зрабіць што-н., адсутнасць магчымасці дзейнічаць.

    • Пераканацца ў сваім бяссіллі.

бяссі́льны, ✂.

  1. Які не мае фізічных сіл, слабы.

    • Б. хворы.
  2. Няздольны што-н. зрабіць; бездапаможны.

    • Медыцына тут бяссільная дапамагчы.

бяссла́ўны, ✂.

Які заслугоўвае асуджэння, ганебны.

  • Б. канец.
  • Бясслаўнае адступленне.

|| наз. бясслаўнасць, ✂.