Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

казляк, ✂, м.

Ядомы грыб з масляністай слізкай скурай на жоўта-карычневай шапачцы.

казляня, ✂ і казлянё, ✂, н.

Дзіцяня казы.

казляціна, ✂, ж.

Мяса казы, казла як ежа.

казна, ✂, ж. (уст.).

  1. Сукупнасць грашовых, зямельных і іншых матэрыяльных каштоўнасцей дзяржавы.

  2. Дзяржава як уладальнік гэтых каштоўнасцей.

  3. Грашовыя сродкі, каштоўнасці.

    • Залатая к.

казнакрад, ✂, м.

Той, хто займаецца казнакрадствам.

|| прым. казнакрадскі, ✂.

казнакрадства, ✂, н.

Абкрадванне казны, прысвойванне дзяржаўных каштоўнасцей.

казначэй, ✂, м.

Асоба, якая ведае грашамі і каштоўнасцямі ўстановы, арганізацыі і захоўвае іх.

  • К. прафкома.

|| прым. казначэйскі, ✂.

казначэйства, ✂, н.

У некаторых краінах: фінансавы орган, які ведае захаваннем і выкарыстаннем грашовых сродкаў.

  • Губернскае к.

|| прым. казначэйскі, ✂.

  • К. білет (назва папяровых грашовых знакаў вартасцю ў 1, 3, 5 рублёў).

казуіст, ✂, м. (кніжн.).

  1. Юрыст, вопытны і ўмелы ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў, казусаў.

  2. Чалавек, схільны да казуістыкі (у 2 знач.; неадабр.).

|| ж. казуістка, ✂.

|| прым. казуістычны, ✂.

казуістыка, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Падвядзенне прыватных выпадкаў пад агульную догму як прыём сярэдневяковай схаластыкі і багаслоўя.

  2. перан. Уменне адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні.

|| прым. казуістычны, ✂.