Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

баксі́т, ✂, м.

Алюмініевая руда.

|| прым. баксітавы, ✂.

бактэрыёлаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне бактэрыялогіі.

бактэ́рыя, ✂, ж.

Мікраскапічны арганізм, від мікроба.

|| прым. бактэрыяльны, ✂.

  • Бактэрыяльная інфекцыя.

бактэрыяло́гія, ✂, ж.

Навука пра бактэрыі.

  • Дасягненні ў галіне бактэрыялогіі.

|| прым. бактэрыялагічны, ✂.

  • Бактэрыялагічная вайна (з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку масавага паражэння).

бал, ✂, м.

  1. Адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы (спец.).

    • Вецер у пяць балаў.
  2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальнай установе, дасягненняў у спорце.

    • Набраць дваццаць балаў.

|| прым. бальны, ✂ і балавы, ✂.

  • Сістэма балавай (бальнай) ацэнкі.

балабо́лка, ✂, м. (разм.).

  1. жаночы род: Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася.

  2. Чалавек, які хутка і многа гаворыць; пустамеля (зневаж.).

балабо́н, ✂, м. (разм.).

  1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка.

  2. перан. Балбатун, пустаслоў.

|| ж. балабонка, ✂.

балабо́ніць, ✂; незак. (разм.).

  1. Звінець, гучаць.

  2. перан. Балбатаць, малоць лухту.

    • Б. увесь дзень.

ба́лавацца, ✂; незак.

Сваволіць, дурэць, ператвараць у забаву што-н. сур’ёзнае, небяспечнае.

  • Б. з агнём.

|| наз. балаўство, ✂.

ба́лаваць, ✂; незак.

Занадта песціць, патураць жаданням.

  • Б. гасцінцамі.
  • Маці яго балуе.

|| зак. збалаваць, ✂.

|| наз. балаўство, ✂.

  • Б. да дабра не даводзіць (прыказка).