Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

морда, ✂, ж.

  1. Пярэдняя частка галавы ў жывёлы.

  2. Твар чалавека (разм. груб.).

|| памянш. мордачка, ✂.

морж, ✂, м.

  1. Буйная ластаногая марская млекакормячая жывёліна з кароткай шэрсцю і вялікімі ікламі.

  2. перан. Чалавек, які займаецца плаваннем зімой у адкрытых вадаёмах.

    • Секцыя маржоў.

|| ж. маржыха, ✂.

|| прым. маржовы, ✂.

  • Маржовая скура.

морква, ✂, ж.

Агародная расліна саладкаватага смаку, звычайна аранжавага колеру, караняплод, які ідзе ў ежу.

|| прым. маркоўны, ✂.

  • М. сок.

морс, ✂, м.

Прахаладжальны салодкі напітак з разведзенага вадой соку ягад або фруктаў.

  • Яблычны м.

|| прым. морсавы, ✂.

морфій, ✂, м.

Наркатычнае і болепатольнае рэчыва, што здабываецца з млечнага соку опіумнага маку.

|| прым. морфійны, ✂.

моршчыцца, ✂; незак.

  1. Моршчыць лоб.

  2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.).

  3. Пакрывацца маршчынамі, складкамі (пра адзежу, рэчы; разм.).

|| зак. наморшчыцца, ✂, паморшчыцца, ✂ і зморшчыцца, ✂.

моршчыць, ✂; незак.

  1. Збіраць у маршчыны (скуру, часткі твару).

    • М. лоб.
  2. Утвараць хвалі нібы складкі на гладкай паверхні (вады).

    • Вецер моршчыць ваду.

|| зак. наморшчыць, ✂ і зморшчыць, ✂.

мост, ✂, м.

  1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г.д.

    • Чыгуначны м.
    • Пантонны м.
  2. перан. Лінія дальняй паветранай радыё або тэлевізійнай сувязі, зносін.

    • Паветраны м. (пра паветраныя зносіны паміж пунктамі, якія не маюць іншых прамых сродкаў сувязі).
  3. У спорце: пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і пяткі.

  4. Частка шасі аўтамашыны (спец.).

  5. Зубны пратэз: планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў.

|| памянш. мосцік, ✂ і масток, ✂.

|| прым. маставы, ✂.

мостабудаванне, ✂, н.

Пабудова мастоў.

мостабудаўнік, ✂, м.

Спецыяліст па будаўніцтву мастоў.