Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэхніцызм, , м. (кніжн.).

Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці.

тэхнічка, , ж. (разм.).

  1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца.

  2. Машына тэхнічнай дапамогі.

тэхнічны, .

  1. гл. тэхніка.

  2. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў; звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой-н вытворчасці.

    • Тэхнічныя навыкі, прыёмы.
  3. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці.

    • Тэхнічная вада.
  4. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой-н. справе, не адказны.

    • Т. сакратар.
  5. Які вызначаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (у спорце, мастацтве).

    • Т. футбаліст.

|| наз. тэхнічнасць, .

тэхнолаг, , м.

Спецыяліст па тэхналогіі вытворчасці.

тэхрэд, , м.

Скарачэнне: тэхнічны рэдактар — работнік выдавецтва, які займаецца паліграфічным афармленнем выдання.

|| прым. тэхрэдаўскі, .

цяць, і тнуць, ; зак.

  1. Ударыць, стукнуць чым-н.

    • Цяў (тнуў) яму прыкладам у грудзі.
  2. Балюча ўкусіць.

    • Сабака цяў (тнуў) за нагу.