Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мока, нескл., м.

Адзін з вышэйшых гатункаў кавы.

  • Піць м.

мокнуць, ; незак.

  1. Станавіцца мокрым, вільготным.

    • М. пад дажджом.
  2. Псавацца ад празмернай вільгаці.

    • Сена мокне.
  3. Ляжаць у вадзе або іншай вадкасці для набыцця пэўных якасцей.

    • Лён мокне.

мокры, .

  1. Насычаны вільгаццю.

    • М. снег.
    • Мокрае адзенне.
  2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е) (разм.).

    • М. год.
  3. мокра, безас. у знач. вык. Вільготна, сыра.

    • На вуліцы мокра.
  4. Вочы на мокрым месцы у каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

  • Мокрае месца застанецца ад каго (разм.)ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.

мол, , м.

Партовае збудаванне ў выглядзе высокага і доўгага вала, якое засцерагае параходы ад марскіх хваль.

моладзь, , ж., зб.

Маладое пакаленне, маладыя людзі.

|| прым. маладзёжны, .

  • Маладзёжнае кафэ.

молат, , м.

  1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення.

    • Кавальскі м.
  2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.

    • Аўтаматычны м.
  3. Спартыўная прылада для кідання — металічнае ядро з тросам.

|| прым. молатавы, .

моль1, , м.

Дробны матылёк, вусень якога нішчыць шарсцяныя тканіны, хлебнае зерне і інш.

|| прым. молевы, .

моль2, , м. (спец.).

Сплаў лесу асобнымі бярвёнамі, а таксама лес, які сплаўляецца такім спосабам.

|| прым. молевы, .

  • М. сплаў.

момант, , м.

  1. Міг, імгненне, вельмі кароткі прамежак часу, у які адбываецца што-н.

    • Зрабіць у адзін м. (хутка).
    • Забыцца на м. (на імгненне).
  2. Частка, элемент, асобны бок якой-н. з’явы.

    • Станоўчыя моманты працоўнай дзейнасці.

  • Бягучы момант — прамежак часу, які характарызуе сучаснае грамадскае жыццё.

мона...

Першая частка складаных слоў у знач.: які складаецца з аднаго, адзінага, які адносіцца да аднаго; адзіночны, напр. монатэізм, монакультура, монамалекулярны.