Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бядро́, , н.

Частка нагі ад таза да калена.

  • Насіць спадніцу на бёдрах.

|| прым. бядровы, .

  • Бядровая косць.

бяз..., прыстаўка (гл. без’...)

Ужыв. замест «без...» («бес...») у першым складзе перад націскам, напр. бяздонны, бязмежны, бяссонніца, бяссэнсіца.

бязба́цькавіч, , м. (разм.).

Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі, сірата.

бязбо́жнасць, , ж.

Адмаўленне існавання Бога, адсутнасць веры ў Бога.

бязбо́жнік, , м.

Чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне.

|| ж. бязбожніца, .

|| прым. бязбожніцкі, .

бязбо́жны, .

  1. Які не прызнае існавання Бога.

    • Бязбожная літаратура.
  2. Неймаверны, несумленны (разм.).

    • Б. лгун.

бязбо́льны, .

Які не выклікае болю, фізічных пакут.

  • Б. укол.

|| наз. бязбольнасць, .

бязбо́язны, .

Які не ведае страху, бясстрашны.

|| наз. бязбоязнасць, .

бязбро́вы, .

Які мае ледзь прыметныя бровы.

  • Б. твар.

|| наз. бязбровасць, .

бязва́жкі, .

Лёгкі, які мае вельмі малую вагу.

|| наз. бязважкасць, .

  • У стане бязважкасці.