Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гусь, ✂, ж.

  1. Дзікая і свойская вадаплаўная птушка з доўгай шыяй.

  2. Самка гуся.

    • Як з гусі вада.

|| памянш. гуска, ✂.

|| прым. гусіны, ✂.

гусяня, ✂ і гусянё, ✂, н.

Птушаня гусі.

гусятнік, ✂, м.

Памяшканне для гусей.

  • Пабудавалі новы г.

гусятніца, ✂, ж.

  1. Работніца, якая даглядае гусей.

  2. Прадаўгаватая авальная пасудзіна з тоўстымі сценкамі для смажання і тушэння гусей, качак, курэй.

гусяціна, ✂, ж.

Гусінае мяса як ежа.

гута, ✂, ж.

Даўнейшая; назва шклозавода.

  • Працаваў на гуце.

|| прым. гутавы, ✂.

гуталін, ✂, м.

Мазь для скуранога абутку.

|| прым. гуталінавы, ✂.

гутаперча, ✂, ж.

Пластычная скурападобная маса, па ўласцівасцях блізкая да каучуку.

|| прым. гутаперчавы, ✂.

гутарка, ✂, ж.

  1. Дзелавая або сардэчная размова.

    • Г. спачатку не ладзілася.
  2. Даклад, паведамленне, звычайна з удзелам слухачоў для абмену думкамі.

    • Правесці гутарку.

гутарковы, ✂.

Якім карыстаюцца ў гутарцы, уласцівы вуснай народнай мове.

  • Г. стыль.
  • Гутарковая мова.