Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

быль, ✂, ж.

  1. Тое, што сапраўды было, адбывалася ў адрозненне ад небыліцы.

    • Пераплялася б. з небыліцай.
  2. Апавяданне аб праўдзівым здарэнні.

    • Б. перадаецца з пакалення ў пакаленне.

быльнёг, ✂, м.

Тое, што і быльнік.

бы́льнік, ✂, м.

Адзін з відаў палыну; чарнобыль.

  • З быльніку вязалі венікі і мётлы.

|| прым. быльнікавы, ✂.

быстрахо́дны, ✂.

З вялікай хуткасцю руху.

  • Б. кацер.

|| наз. быстраходнасць, ✂.

бы́стры, ✂.

  1. Які хутка цячэ, лётае, бегае.

    • Быстрая плынь.
    • Б. хлопчык.
  2. Жывы, праніклівы (пра вочы, позірк і пад.).

    • У дзяўчыны быстрыя вочы.

быстрыня́, ✂, ж.

  1. Імклівая плынь у рацэ.

    • Папасці на быстрыню.
  2. Вялікая хуткасць.

    • Чуткі распаўсюджваліся з выключнай быстрынёй.

быт, ✂, м.

Агульны жыццёвы уклад, паўсядзённае жыццё.

  • Сельскі б.

◊

  • Быту не даваць (разм.) — дакучаць, парушаючы чый-н. спакой.

|| прым. бытавы, ✂.

  • Бытавыя паслугі.

бытава́ць, ✂; незак.

Існаваць, мець месца.

  • Такая думка даўно бытуе ў народзе.

|| наз. бытаванне, ✂.

  • Б. вуснай народнай творчасці.

бытаві́зм, ✂, м.

Празмернае захапленне апісаннем быту, яго дэталей.

бытавы́, ✂.

  1. гл. быт.

  2. Які апісвае быт людзей якой-н. сацыяльнай групы.

    • Б. раман.